Я хачу прайсці па зямлі...(муз. Таццяны Молчан, сл. Генадзя Бураўкіна)
Я хачу прайсці па зямлі
Самым верным, любімым сынам.
Каб дарогі мяне вялі
Пад вятрамі прасторам сінім,
Каб нямоўчна ў нас на плячах
Птушкi з небам вялi перамовы,
Каб палян чабаровы пах
Нам шчаслiва кружыў галовы
ПРЫПЕЎ: Каб легенды сiвой даўнiны
Нам з даверам дубы шапталі
I крыніц залатыя званы
Калыхалі ласкава хвалі заўжды.
Хочам мы прайсці па зямлі,
Каб нам людзі сэрца адкрылі,
I даверыць нам смела маглi
I трывогi, i радасцi хвiлi
Каб нам роўную частку далі
Сваёй ношы нялёгкай пранесці
I свае галасы ўплялі
У нашы гучныя шчырыя песні...
ПРЫПЕЎ: